Прэм'ер-міністр Іспаніі Марыяна Рахой адмовіўся сысці ў адстаўку з-за нарастаючага ціску, выкліканага абвінавачваннямі ў незаконным фінансаванні кіруючай партыі, паведамляецца ў рэпартажах СМІ.
Былы партыйны казначэй Луіс Барсенас, які раней быў давераным памочнікам М.Рахоя, даў новыя паказанні па абвінавачваннях, што тычацца хабарніцтва, адмывання грошай і падатковых махінацый.
58-гадовы М.Рахой адмаўляе абвінавачванні і не каменціруе гэта пытанне.
Паводле паведамленняў, Л.Барсенас можа прадставіць суду дакументы, якія тычацца тайнага фонду, прызначанага для подкупу, які меўся ў кіруючай партыі на працягу многіх гадоў. - Р -