Кіраўнікі дзвюх дзяржаў прынялі рашэнне ўстанавіць кітайска-беларускае ўсебаковае стратэгічнае партнёрства і распрацаваць адпаведныя планы развіцця, каб і далей павышаць узровень супрацоўніцтва дзвюх краін.
Пасля перамоў кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпісалі Сумесную дэкларацыю Кітайскай Народнай Рэспублікі і Рэспублікі Беларусь аб устанаўленні ўсебаковага стратэгічнага партнёрства, а таксама прысутнічалі пры падпісанні шэрагу дакументаў аб двухбаковым супрацоўніцтве. - Р -