Дакументы ад Э.Сноўдэна на атрыманне часовага прытулку ў Расіі паступілі ў ФМС Расіі
  2013-07-17 10:21:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Пра паступленне афіцыйнага запыту ад экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна паведаміў расійскім СМІ кіраўнік ФМС Расіі Канстанцін Рамаданаўскі.

К.Рамаданаўскі паведаміў журналістам, што дакументы будуць разгледжаны ва "ўстаноўлены законам тэрмін". Аднак ён таксама дадаў, што рашэнне па запыце Сноўдэна можа быць прынята раней, а тры месяцы – гэта максімальны тэрмін.

Нягледзячы на тое, што заява не дае Сноўдэну магчымацяў перасякаць мяжу, на час разгляду запыту яму будзе прадастаўлена даведка, якая дазволіць перамяшчацца па тэрыторыі Расіі. Пра гэта са спасылкай на крыніцы ў міграцыйнай службе паведамляе расійскае агенцтва ІТАР-ТАСС. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040