Лі Кэцян: Кітай і Беларусь - надзейныя партнёры
  2013-07-18 10:31:47  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян 17 ліпеня ў Доме народных сходаў сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

Лі Кэцян адзначыў, што Кітай і Беларусь - надзейныя партнёры, яны нязменна аказваюць адзін аднаму рашучую падтрымку ў пытаннях, што прадстаўляюць агульныя інтарэсы і сур'ёзныя заклапочанасці. Кіраўнікі дзвюх краін сумесна абвясцілі аб рашэнні вывесці двухбаковыя адносіны на ўзровень ўсебаковага стратэгічнага партнёра, гэта адкрыла новы этап развіцця міждзяржаўных сувязяў.

Лі Кэцян адзначыў, што кітайскі бок гатовы актывізаваць абмены з беларускім на высокім узроўні, паглыбляць усебаковае супрацоўніцтва, умацоўваць каардынацыю і ўзаемадзеянне ў міжнародных справах і бесперапынна папаўняць змест кітайска-беларускіх адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства.

Лі Кэцян адзначыў, што прагматычнае супрацоўніцтва паміж Кітаем і Беларуссю дасягнула плённых вынікаў. Тавараабарот паміж дзвюма краінамі вырас на фоне дэпрэсіі сусветнай эканомікі, гэта сведчыць аб вялікай ўзаемадапаўняльнасці і шырокіх перспектывах іх супрацоўніцтва. "Кітайскі бок спадзяецца на пашырэнне супрацоўніцтва з Беларуссю ў такіх галінах, як гандлёвыя інвестыцыі, навука і тэхніка, энергетыка, а таксама ў гуманітарнай сферы», - сказаў прэм'ер.

А. Лукашэнка адзначыў, што Беларусь надае вялікае значэнне развіццю адносін з Кітаем і гатова ўмацоўваць з ім абмен візітамі на высокім узроўні, паглыбляць шматгаліновае супрацоўніцтва і садзейнічаць развіццю адносін усебаковага стратэгічнага партнёрства. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040