Цэнтры продажу і абслугоўвання аўтамабіляў Geely створаць у рэгіёнах Беларусі
  2013-07-19 09:59:06  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Цэнтры продажаў і абслугоўвання аўтамабіляў Geely, сабраных СЗАТ "БелДжы", плануецца стварыць у рэгіёнах Беларусі. Пра гэта ў чацвер паведамілі на прадпрыемстве.

"У дадзены момант разглядаем заяўкі на заключэнне дылерскіх пагадненняў, агаворваюцца ўмовы і будуць абраныя вопытныя і прыдатныя кампаніі для стварэння цэнтраў продажу і абслугоўвання аўтамабіляў на ўсёй тэрыторыі краіны", - адзначылі на прадпрыемстве.

З сакавіка гэтага года да пачатку ліпеня рэалізавана 63 аўтамабілі Geely SC7. У планах СЗАТ "БелДжы" - значнае павелічэнне аб'ёмаў зборкі, продажу і сэрвіснага абслугоўвання аўтамабіляў з наступным пашырэннем мадэльнага шэрагу.

СЗАТ "БелДжы" створана 23 снежня 2011 года. Інвестыцыйны дагавор з кітайскай кампаніяй Geely падпісаны ў сакавіку 2012 года. Заснавальнікамі СЗАТ "БелДжы" з'яўляюцца ААТ "БелАЗ" / 50 прац. акцый /, кітайская кампанія Geely / 32,5 прац. / і сумеснае беларуска-кітайскае прадпрыемства па вытворчасці аўтакампанентаў "Саюзаўтатэхналогіі". - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040