18 ліпеня ў 20:30 на ўзбярэжжа павета Чжанпу горада Чжанчжоу правінцыі Фуцзянь / Паўднёва-Усходні Кітай / абрынуўся восьмы ў гэтым годзе трапічны шторм "Сімарон", паведаміла правінцыйная служба па барацьбе з паводкамі.
Паводле прагнозаў метэаралагічнай станцыі прав. Фуцзянь, тайфун "Сімарон" прынясе прыкметныя ападкі на поўдні правінцыі. Максімальная сіла ветру ў раёне каля тайфуну складаецца 8 балаў, а сіла парывістага ветру - 9-10 балаў. З ночы 18 ліпеня па 19 ліпеня ў паўднёвым раёне і частцы цэнтральнага раёна прав. Фуцзянь чакаюцца праліўныя дажджы.
Правінцыйная служба па барацьбе з паводкамі нагадвае пра неабходнасць прадухілення магчымага ўзнікнення сходу селевых патокаў і апоўзня. - 0 -