Кіруючая кааліцыя атрымала перамогу на выбарах у палату саветнікаў парламента Японіі
  2013-07-22 10:28:45  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Канчатковыя вынікі галасавання на 23-х выбарах у палату саветнікаў парламента Японіі былі апублікаваныя 22 ліпеня ноччу, перамогу на выбарах атрымала кіруючая кааліцыя Ліберальна-дэмакратычнай партыі і партыі "Камэйто", гэтыя дзве партыі занялі больш за палову месцаў у палаце, што паклала канец перыяду "перакручанага парламента", калі кіруючая і апазіцыйныя партыі кантралявалі па адной з палат парламента.

Паводле канчатковых вынікаў падліку галасоў, Ліберальна-дэмакратычная партыя і "Камэйто" атрымалі, адпаведна, 65 і 11 месцаў у палаце, да гэтага дадаюцца 59 месцаў, якія не змяняліся падчас гэтых выбараў. Такім чынам колькасць наяўных месцаў у двух партый складае 135, што больш за палову ад агульнай колькасці месцаў у палаце. Гэта стала завяршэннем перыяду "перакручанага парламента", які доўжыўся 6 гадоў. Найбуйнейшая апазіцыйная Дэмакратычная партыя пацярпела паражэнне, яна атрымала ўсяго 17 месцаў у палаце, агульная колькасць наяўных у яе месцаў у палаце знізілася з 86 перад выбарамі да 59 пасля іх.

У цяперашні час пад кантролем Ліберальна-дэмакратычнай партыі знаходзіцца звыш за палову месцаў у палаце прадстаўнікоў парламента. Разам з партыяй "Камэйто" у палаце прадстаўнікоў кантралюецца дзве трэція месцаў. Ва ўмовах, калі кіруючая кааліцыя кантралюе абедзве палаты парламента, у будучыні законапраекты, якія кіруючая партыя і ўрад Сіндзі Абэ будуць прадстаўляць парламенту, змогуць даволі лёгка прымацца.

Прэм'ер-міністр Японіі, старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Сіндзі Абэ у інтэрв'ю СМІ пасля перамогі на выбарах паведаміў, што будзе паскорана прасоўваць эканамічныя меры. Па пытанні пра папраўкі ў канстытуцыю ён паведаміў, што спачатку парламент павінен вылучыць ініцыятыву аб унясенні паправак, а затым яны павінны быць адобраны звыш 50 прац. галасоў на ўсенародным рэферэндуме, пытанне пра папраўкі ў канстытуцыю будзе абмяркоўвацца ў стабільнай абстаноўцы ў будучыні. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040