Колькасць ахвяр землетрасення ў правінцыі Ганьсу вырасла да 47 чалавек
  2013-07-22 14:38:38  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле апошняй інфармацыі, колькасць ахвяр землетрасення магнітудай 6,6, якое адбылося 22 ліпеня ў 07:45 на стыку паветаў Міньсянь і Чжансянь горада Дзінсі правінцыі Ганьсу / Паўночна-Заходні Кітай /, вырасла да 47 чалавек. 296 чалавек атрымалі цяжкія траўмы. Пра гэта паведамілі ў Штабе па барацьбе з землетрасеннем правінцыі Ганьсу.

Як высветлілася, ад падземнага штуршка сур'ёзна пацярпелі пасёлкі Пума, Мэйчуань, Чжунчжай і іншыя воласці павета Міньсянь і восем воласцяў і пасёлкаў павета Чжансянь. У пацярпелых раёнах перапыніліся сувязь і электразабеспячэнне, час ад часу ўзнікаюць апоўзні і селевыя патокі.

У пацярпелыя раёны накіраваны 500 супрацоўнікаў узброенай паліцыі правінцыі Ганьсу, у тым ліку 120 супрацоўнікаў спецыяльных пошукава-выратавальных атрадаў. Акрамя таго, на дапамогу пацярпелым выправіліся з горада Ланьчжоу - адміністрацыйнага цэнтра правінцыі пошукава-выратавальны атрад у складзе 120 чалавек і медыцынскае падраздзяленне, ваенная падакруга НВАК Дзінсі таксама накіравала больш за 300 афіцэраў і салдат, з суседніх гарадоў і акругаў адпраўлены 6 супрацьпажарных падраздзяленняў агульнай колькасцю 330 чалавек. -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040