Кітайскі цэнтр сейсмалагічных сетак паведаміў, што сёння ў 07:45 на мяжы паветаў Міньсянь і Чжансянь правінцыі Ганьсу (Паўночна-Заходні Кітай) адбылося землетрасенне магнітудай 6,6. Эпіцэнтр знаходзіўся ў пункце з каардынатамі 34,5 градуса паўночнай шыраты і 104,2 градуса ўсходняй даўгаты, ачаг падземнага штуршка залягаў на глыбіні 20 км.
Землетрасенне працягвалася адну хвіліну. Падземныя штуршкі выразна адчуваліся ў гарадах Дзінсі, Луннань, Цяньшы, Ланьчжоу. - Р -