З 28 па 30 жніўня ў горадзе Хацянь (Сіньцзян-Уйгурскі аўтаномны раён) пройдзе фестываль нефрыту.
У рамках фестывалю арганізавана выстава камянёў і нефрытавых вырабаў, фотавыставы.
Першы фестываль правялі ў 2004 годзе. З тых часоў падзея пачала дапамагаць развіваць турыстычную галіну. Так, за 6 месяцаў бягучага года Хацянь наведалі 770 тыс. турыстаў, якія пакінулі тут 110 млн. юаняў. - Р -