Сіндза Абэ спадзяецца на правядзенне дыялогу з кітайскімі лідарамі
  2013-07-30 10:58:10  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ ў панядзелак заявіў, што японска-кітайскія сувязі павінны вярнуцца на пачатковы этап, калі яны былі узаемавыгаднымі стратэгічнымі адносінамі, выказаўшы спадзяванне на правядзенне шчырага дыялогу з лідарамі КНР.

Як паведамілі японскія СМІ, Сіндза Абэ ў той дзень сказаў, што "японска-кітайскія адносіны - адны з найважнейшых двухбаковых сувязяў, якія павінны вярнуцца да пачатковага этапу ўзаемавыгадных стратэгічных адносін". На думку кіраўніка ўрада Японіі, Токіо і Пекіну варта "прыкласці ўзаемныя намаганні да паляпшэння міждзяржаўных сувязей". "Правядзенне шчырага дыялогу паміж кіраўнікамі МЗС і ўрадаў дзвюх краін без ніякіх перадумоў мае вельмі важнае значэнне", - дадаў Сіндза Абэ.

Адміністрацыйны намеснік міністра замежных спраў Японіі Акітака Сайкі 29 ліпеня пачаў двухдзённы візіт у Кітай, падчас якога ён правядзе сустрэчу з намеснікам кіраўніка МЗС КНР Чжан Есуем. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040