Сіндза Абэ разглядае ўнясенне паправак у канстытуцыйныя тлумачэнні, якія забараняюць выкарыстанне права на калектыўную самаабарону
  2013-07-23 10:16:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер-міністр Японіі Сіндза Абэ заявіў, што разглядае ўнясенне паправак у канстытуцыйныя тлумачэнні, якія забараняюць ураду Японіі выкарыстанне права на калектыўную самаабарону.

Сіндза Абэ на праведзенай сустрэчы з журналістамі адзначыў, што ва ўмовах, калі ў сітуацыі з забеспячэннем бяспекі адбыліся вельмі вялікія перамены, будуць унесены адпаведныя папраўкі ў канстытуцыйныя тлумачэнні, што забараняюць ураду карыстацца правам на калектыўную самаабарону. Ён разлічвае, што ўрад прапануе фундаментальны законапраект, які дазваляе выкарыстоўваць права на калектыўную самаабарону.

Сіндза Абэ 15 красавіка гэтага года ў эксклюзіўным інтэрв'ю "Іаміуры сімбун" паведаміў, што на працягу года дазвол на выкарыстанне права на калектыўную самаабарону сіламі самаабароны Японіі будзе ўпісаны ў новую абаронную праграму.

Так званае права на калектыўную самаабарону з'яўляецца правам Японіі прымяняць зброю для адбівання нападу на краіны, якія маюць цесныя сувязі з Японіяй, калі нават гэта не прамы напад на яе. Згодна з канстытуцыйным тлумачэннем, забараняецца выкарыстоўваць права на калектыўную самаабарону, але дазваляецца выкарыстоўваць права на частковую самаабарону, г.зн. пры нападзе на саму Японію. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040