У правінцыі Гуйчжоу агульная колькасць пацярпелых дасягнула 12,19 млн. чалавек, больш за 2 мільёны адчуваюць дэфіцыт пітной вады, ураджай пацярпеў на плошчы больш за 840 тыс. гектараў. У правінцыі Хубэй засуха нанесла ўрон пасевам на 280 тыс. гектараў.
Паводле прагнозу на наступны месяц у правінцыях Хубэй і Хунань захаваецца высокая тэмпература, засуха распаўсюдзіцца на цэнтральныя раёны Кітая. - Р -