У Кітаі наступіў самы гарачы перыяд лета
  2013-07-29 15:26:19  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Кітаі наступіў самы гарачы перыяд лета. Паводле даных Цэнтральнай метэаслужбы, у нядзелю максімальная тэмпература паветра ў Пекіне, Шанхаі, Чунціне, а таксама ў правінцыях Аньхой, Цзянсу, Чжэцзян, Цзянсу, Хунань, Хубэй і Сычуань дасягнула 37–39 градусаў.

Як прагназавалі сіноптыкі, у наступныя пяць-восем дзён гарачае надвор'е будзе трымацца ў Чунціне і раёнах на поўдзень ад сярэдняга і ніжняга цячэння ракі Янцзы. Там слупок тэрмометра перавысіць адзнаку 35 градусаў.

Як паведамляецца, ад гарачага надвор'я ў кітайскіх гарадах рэзка павялічыўся расход электраэнергіі для работы кандыцыянераў. Апрача таго, адміністрацыі шэрагу раёнаў ужо рыхтуюцца да барацьбы з засухай. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040