Сумесныя кітайска-расійскія антытэрарыстычныя вучэнні "Мірная місія-2013" праходзяць з 27 ліпеня па 15 жніўня ў Расіі
  2013-07-29 11:00:20  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле дамоўленасці двух бакоў, сумесныя кітайска-расійскія антытэрарыстычныя вучэнні "Мірная місія-2013" пройдуць з 27 ліпеня па 15 жніўня ў Чэлябінскай вобласці Расіі.

З самае раніцы суботы кітайскія падраздзяленні, якія ўдзельнічаюць у вучэннях, вядуць перакідку ваенных сіл да месца правядзення вучэнняў. У наступныя 20 дзён ўдзельнікі вучэнняў абодвух бакоў правядуць перакідку і дыслакацыю войскаў, планаванне і правядзенне навучальных баёў і іншыя этапы вучэнняў.

Цяперашнія кітайска-расійскія вучэнні не накіраваны супраць якога-небудзь трэцяга боку, іх асноўная задача заключаецца ва ўмацаванні і развіцці кітайска-расійскіх адносін ўсёабдымнага стратэгічнага ўзаемадзеяння і партнёрства, павышэнні яго ўзроўню, нарошчванні ўзаемадаверу паміж ўзброенымі сіламі Кітая і Расіі, паглыбленні практычнага міжармейскага супрацоўніцтва, адпрацоўцы сумеснага вядзення антытэрарыстычных аперацый і павышэнні здольнасцяў узброеных сіл дзвюх краін у сумесным супрацьдзеянні тэрарыстычнай пагрозе.

Гэтыя вучэнні з'яўляюцца адным з мерапрыемстваў па рэалізацыі дамоўленасцей, дасягнутых кіраўнікамі Кітая і Расіі, па ўмацаванні ўзаемнага палітычнага даверу і дружалюбнага прагматычнага супрацоўніцтва паміж узброенымі сіламі дзвюх краін. Іх правядзенне будзе спрыяць падтрыманню міру і стабільнасці ў рэгіёне.

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040