У рамках сумесных кітайска-расійскіх вучэнняў "Марское ўзаемадзеянне-2013" прайшоў першы дзень вайсковых вучэнняў
  2013-07-09 10:11:46  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Вайсковыя вучэнні ў рамках сумесных кітайска-расійскіх вучэнняў "Марское ўзаемадзеянне-2013" пачаліся 8 ліпеня. Задачай іх першага дня з'яўлялася разгортванне сіл і абарона на якарнай стаянцы.

Вайсковыя вучэнні ў рамках "Марскога ўзаемадзеяння-2013" будуць праходзіць 3 дні. Падчас іх будуць адпрацоўвацца сумесная супрацьпаветраная абарона, марское забеспячэнне, праходжанне раёна, які знаходзіцца пад пагрозай з боку падводных лодак, сумеснае канваіраванне, сумеснае вызваленне захопленых судоў і нанясенне удараў па марскіх цэлях. 10 ліпеня будзе сумесна праведзена галоўная частка вучэнняў, будзе адпрацоўвацца пошукава-выратавальная аперацыя, адбудуцца рэальныя марскія стрэльбы, марскі парад і вывядзенне ваенных сіл.

Кітайская флатылія 5 ліпеня прыбыла ва Уладзівасток.

Для ўдзелу ў вучэннях кітайскі бок накіраваў 7 караблёў, уключаючы "Шэньян", расійскі бок выкарыстоўвае ў вучэннях 12 караблёў. Бакі таксама задзейнічалі ў вучэннях 3 самалёты з нерухомым крылом, 5 бартавых верталётаў і 2 падраздзяленні спецназа. - 0 -

1 2 3 4
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040