Кіраўнік кітайска-расійскіх марскіх вучэнняў "Марское ўзаемадзеянне-2013" з кітайскага боку, намеснік галоўнакамандуючага ВМС НВАК Дзін Іпін у чацвер абвясціў, што вучэнні "Марское ўзаемадзеянне-2013" завяршыліся.
У чацвер кіраўнікі з абодвух бакоў абагульнілі вынікі вучэнняў, абмяняўшыся думкамі па пытаннях далейшага паглыблення і развіцця супрацоўніцтва паміж ВМС дзвюх краін. Камандзіры двух бакоў абмеркавалі і абагульнілі пытанні сумеснага камандавання вучэннямі і формы бітваў.
Дзін Іпін заявіў, што пры сумесных намаганнях кітайскіх і расійскіх вайскоўцаў, якія прынялі ўдзел у вучэннях, мерапрыемства прайшло паспяхова, была рэалізавана вызначаная мэта. Абодва бакі разгледзелі і абмеркавалі пытанне далейшага двухбаковага супрацоўніцтва, што мае важнае значэнне для агульнага развіцця і станаўлення армій, а таксама сумеснага павышэння іх здольнасцяў. Кітайскі і расійскі бакі прыкладуць намаганні да садзейнічання прагматычнаму супрацоўніцтву паміж ВМС дзвюх краін і бесперапыннага развіцця і паглыблення дружбы паміж імі.
Кіраўнік вучэнняў з расійскага боку, намеснік начальніка галоўнага штаба ВМФ Расіі контр-адмірал Леанід Суханаў адзначыў, што дзякуючы цяперашнім сумесным вучэнням паглыбілася супрацоўніцтва паміж ВМС РФ і КНР. ВМС дзвюх краін маюць намер пашыраць сферу вучэнняў, узбагачаць іх змест, уключаючы падрыхтоўку афіцэраў ВМС дзвюх краін і ўзаемнае ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва.
Удакладнім, што кітайска-расійскія марскія вучэнні "Марское ўзаемадзеянне-2013" пачаліся 5 ліпеня ва Уладзівастоку. Гэта 9-е двухбаковыя і шматбаковыя ваенныя вучэнні для войскаў Кітая і Расіі з 2003 года. - 0 -