Беларусь з 1 жніўня павялічвае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты
  2013-07-31 10:46:30  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

У Беларусі з 1 жніўня павялічваюцца экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты. Гэта прадугледжана пастановай урада Беларусі ад 29 ліпеня бягучага года.

Як паведамілі на афіцыйным сайце ўрада Беларусі, экспартная пошліна на сырую нафту вырасла з 369,2 да 379,8 долара за тону. Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну) складзе 250,6 долара за тону супраць 243,6 долара за тону ў ліпені бягучага года. Такая ж пошліна вызначана на бензол, талуол, ксілол. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складзе 341,8 долара замест 332,2 долара за тону ў ліпені.

Разам з тым пошліна на звадкаваныя вуглевадародныя газы з 1 жніўня значна зніжаецца – з 45,2 да 40,5 долара. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040