Першапачаткова заяўленая Расіяй і Беларуссю колькасць войскаў на маючых адбыцца ў верасні сумесных стратэгічных вучэннях "Захад-2013" можа быць павялічана з улікам запрашэння на манёўры ў якасці назіральнікаў прадстаўнікоў замежных краін, у тым ліку, удзельнікаў НАТА. Пра гэта паведаміў ІТАР-ТАСС, спасылаючыся на словы начальніка Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ Валерыя Герасімава.
Паводле яго слоў, вучэнні будуць праходзіць на дзевяці палігонах на тэрыторыі Расіі і Беларусі. Заяўлена 13 тыс. вайскоўцаў з абодвух бакоў, але гэта лічба не канчатковая, магчыма, яна зменіцца.
В.Герасімаў адзначыў, што Расія і Беларусь маюць права праводзіць вучэнні без апавяшчэння іншых краін з колькасцю задзейнічаных войскаў, якая не перавышае 10 тыс. чалавек. Аднак, паколькі на вучэнні вырашылі запрасіць ваенных аташэ замежных краін, уключаючы краіны НАТА, колькасць можа павялічыцца.
В.Герасімаў падкрэсліў, што маючыя адбыцца расійска-беларускія вучэнні "Захад-2013" носяць планавы характар, іх мэта – адпрацоўка пытанняў сумеснай падрыхтоўкі па падтрыманні бяспекі Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі. - Р -