Беларусь забараніла ўвоз свіней і свініны з Растоўскай вобласці Расіі ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у гэтым рэгіёне. Адпаведнае рашэнне прыняў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі. Пра гэта паведамілі мясцовыя СМІ.
"Адначасова неабходна прыняць дадатковыя меры кантролю па забеспячэнні біялагічнай абароны буйных свінагадоўчых комплексаў, а таксама свінагадоўчых ферм і гаспадарак усіх формаў уласнасці", – гаворыцца ва ўказанні.
Раней быў забаронены ўвоз свініны з Маскоўскай і Валгаградскай абласцей, а таксама часова абмежаваны пастаўкі свініны з Белгародскай вобласці Расіі.
Як паведамлялася раней, у Беларусі ачагі АЧС былі выяўлены ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці і ў Віцебскім раёне. У Беларусі ўжо створаны рэспубліканскі штаб па барацьбе з АЧС на чале з віцэ-прэм'ерам Міхаілам Русым. - Р -