Прэзідэнт ЗША Барак Абама сустрэўся ў Белым доме з кангрэсменамі ад Рэспубліканскай і Дэмакратычнай партый, каб абмеркаваць з імі праграмы збору інфармацыі Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША.
Белы дом у апублікаванай заяве адзначыў, што на парадак дня сустрэчы былі вынесены ключавыя праграмы, дыскусія насіла канструктыўны характар. Б.Абама паабяцаў у бліжэйшыя некалькі месяцаў супрацоўнічаць з Кангрэсам.
Белы дом таксама паведаміў, што сустрэча прэзідэнта з заканадаўцамі была накіравана на тое, каб "выслухаць меркаванне асноўных крытыкаў і абаронцаў праграм". Іншыя дэталі дыскусіі не раскрываюцца. - Р -