Прэзідэнт ЗША Барак Абама вітае аднаўленне мірных перамоў паміж Ізраілем і Палестынай і прызнае, што наперадзе – "цяжкая праца і цяжкія выбары".
У той жа час дзяржсакратар Джон Кэры прызначыў былога пасла ЗША ў Ізраілі Марціна Індыка сваім спецпрадстаўніком для кіраўніцтва мірнымі перамовамі паміж Ізраілем і Палестынай.
Ізраільскія і палестынскія перагаворшчыкі павінны сёння ўвечары пачаць папярэднія перамовы, каб закласці падмурак для перамоў па канчатковым статусе, якія будуць доўжыцца, як мінімум, 9 месяцаў. - Р -