Д.Кэры наведае Іарданію з мэтай садзейнічання палестына-ізраільскаму працэсу мірнага ўрэгулявання
  2013-07-16 15:59:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Дзяржаўны сакратар ЗША Джон Кэры мае намер наведаць Іарданію, каб прыняць удзел у перамовах, прысвечаных абмеркаванню пытання далейшага прасоўвання палестына-ізраільскага працэсу мірнага ўрэгулявання.

З 1 лютага гэтага года Д.Кэры наведаў краіны Блізкага Усходу 5 разоў, прыкладаючы значныя намаганні, накіраваныя на аднаўленне палестына-ізраільскіх мірных перамоў. У канцы мінулага месяца Д.Кэры паведаміў, што яго пасрэдніцкія намаганні прынеслі вынікі. На думку палітыка, працэс правядзення палестына-ізраільскіх перамоў, прысвечаных сцвярджэнню канчатковага статусу двух бакоў, будзе адноўлены.

Дзякуючы пасрэдніцкім намаганням прэзідэнта ЗША Барака Абамы прадстаўнікі палітычнага кіраўніцтва Ізраіля і Палестыны аднавілі ў верасні 2010 года ў Вашынгтоне працэс правядзення прамых перамоў, якія доўжылі некалькіх тыдняў, пасля чаго ў чарговы раз зайшлі ў тупік па прычыне таго, што ізраільскі бок адмовіўся падаўжаць тэрміны прыпынення будаўніцтва жылых паселішчаў на Заходнім беразе ракі Ірдан. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040