Афіцыйны прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША Джордж Літл абвясціў, што прэзідэнт ЗША Барак Абама вырашыў часова спыніць пастаўкі знішчальнікаў Ф-16 Егіпту, бо амерыканскі бок лічыць недарэчным ажыццяўленне паставак знішчальнікаў для краіны.
Такое рашэнне Б.Абамы карыстаецца аднадушнай падтрымкай ўсёй каманды нацыянальнай бяспекі. Ён заявіў, што ЗША па-ранейшаму прыкладаюць намаганні для развіцця міжармейскіх сувязяў, бо такія кантакты – падмурак амерыканска-егіпецкіх стратэгічных партнёрскіх адносін.
Д.Літл таксама паведаміў, што рашэнне аб часовым спыненні паставак Ф-16 не азначае, што ЗША лічаць звяржэнне ваеннымі сіламі Егіпта Мухамеда Мурсі з пасады прэзідэнта пераваротам, аднак ён заклікаў Егіпет як мага хутчэй аднавіць абраны народам ўрад. - Р -