У мінулую ноч у Каіры, у правінцыях Кальюбія і Дум'ят адбыліся сутыкненні паміж прыхільнікамі і праціўнікамі Мухамеда Мурсі. Загінулі 4 чалавекі, 34 пацярпелыя атрымалі раненні. Пра гэта паведаміў дзяржаўны тэлеканал краіны.
Прадстаўнік цэнтра экстраннай медыцынскай дапамогі Егіпта Мухамед Султан паведаміў карэспандэнту агенцтва "Сіньхуа", што ў выніку сутыкнення недалёка ад цэнтральнай каірскай плошчы Тахрыр загінуў 1 чалавек, яшчэ 26 атрымалі раненні.
Падчас сутыкнення прыхільнікі і праціўнікі М.Мурсі закідвалі адзін аднаго камянямі. Для разгону натоўпу паліцэйскім давялося прымяніць слёзатачывы газ. Сілы бяспекі павялічылі колькасць сваіх ваенных падраздзяленняў у будынку амерыканскай амбасады ў Каіры, перакрыўшы дарогу прыхільнікам М.Мурсі. - Р -