Падчас эксклюзіўнага інтэрв'ю з дзяржаўным тэлеканалам, якое адбылося ў суботу, кіраўнік пераходнага ўрада Егіпта Хазем аль-Беблаві звярнуўся да палітычных фракцый краіны з заклікам у самы кароткі тэрмін прыйсці да прымірэння.
Хазем аль-Беблаві заявіў пра тое, што пасля адхілення Мухамеда Мурсі з прэзідэнцкай пасады Егіпет перажывае перыяд палітычнай канфрантацыі, і прымірэнне ўсіх партый з'яўляецца неабходнай задачай.
Па словах палітыка, пераходны ўрад быў сфарміраваны на аснове высокаэфектыўных і надзейных крытэрыяў. Прызначэнне міністраў адбываецца ў незалежнасці ад існуючага палітычнага фону, і пераходны ўрад стварае добрую аснову для будучага афіцыйнага ўрада.
Хазем аль-Беблаві лічыць, што Егіпет павінен быць адкрытым да знешняга свету, дадаўшы, што егіпецкі бок надае ўвагу працэсу паспяховага развіцця знешніх сувязяў і не адмовіцца ад дапамогі ЗША. - 0 -