Б. Абама заклікае егіпецкіх ваенных як мага хутчэй перадаць уладу абранаму народам ураду
  2013-07-04 17:04:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэзідэнт ЗША Барак Абама выказаў шчырую заклапочанасць у сувязі з фактам адхілення армейскім бокам Егіпта Мухамеда Мурсі ад выканання яго службовых абавязкаў кіраўніка дзяржавы. Прэзідэнт Злучаных Штатаў звярнуўся да ўзброеных сіл з заклікам ужо ў бліжэйшы час перадаць уладу абранаму народам ўраду.

Б.Абама таксама паведаміў, што будучыню Егіпта можа вырашаць толькі егіпецкі народ. Прэзідэнт ЗША звярнуўся да егіпецкіх вайскоўцаў з заклікам "хутка і адказна" распачаць дзеянні па перадачы ўлады ўраду, які будзе абраны народам у выніку "празрыстага" працэсу, пры гэтым варта пазбягаць такіх крокаў, як "арышт" М.Мурсі і яго прыхільнікаў.

Б.Абама таксама звярнуўся да зацікаўленых бакоў Егіпта з заклікам пазбягаць на працягу пераходнага перыяду актаў гвалту. Прэзідэнт аддаў распараджэнне ў сувязі з апошнімі падзеямі ў Егіпце перагледзець палітыку прадастаўлення дапамогі гэтай краіне. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040