Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун у панядзелак увечары праз свайго афіцыйнага прадстаўніка апублікаваў заяву, у якой выказаў глыбокую заклапочанасць у сувязі з гібеллю маніфестантаў у Егіпце.
У апублікаваным дакуменце гаворыцца, што кіраўнік сусветнай арганізацыі надзвычай занепакоены бесперапынным павелічэннем актаў гвалту, выкліканым палітычным крызісам, і выказвае спачуванні членам сем'яў загінуўшых. Асудзіўшы масавыя забойствы ў Егіпце, Пан Гі Мун заклікаў мясцовыя незалежныя і кампетэнтныя дзяржаўныя органы расследаваць іцыдэнт, які адбыўся 8 ліпеня, і прыцягнуць злачынцаў да адказнасці згодна з законам.
Апрача гэтага, у заяве адзначаецца, што генеральны сакратар ААН заклікаў усіх егіпцян прыкласці максімальныя намаганні для прадухілення далейшага пагаршэння сітуацыі ў краіне. Пан Гі Мун падкрэсліў, што дэманстрацыі павінны праходзіць мірна, а сілам бяспекі варта выконваць адпаведныя міжнародныя нормы. Ён таксама звярнуўся да жыхароў Егіпта і розных палітычных сіл з заклікам дасягнуць кансенсусу па будучым шляху развіцця дзяржавы праз канструктыўную працы.
Нагадаем, раніцай 8 ліпеня паблізу клуба Рэспубліканскай гвардыі Егіпта паміж вайскоўцамі, баевікамі і прыхільнікамі Мухамеда Мурсі адбылося сутыкненне, у выніку чаго 51 чалавек загінуў, 435 – атрымалі раненні. Афіцыйны прадстаўнік арміі Егіпта заявіў, што прычынай сутыкнення стаў напад асоб, якія падтрымліваюць знятага з пасады егіпецкага прэзідэнта, на штаб-кватэру Рэспубліканскай гвардыі. Аднак Партыя свабоды і справядлівасці паведаміла, што вайскоўцы абстралялі маніфестантаў ў той момант, калі яны бралі ўдзел у набажэнстве. - Р -