Часовы прэзідэнт Егіпта А. Мансур: на працягу тыдня будзе склікана канферэнцыя па нацыянальным прымірэнні
  2013-07-10 15:24:11  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Часова выконваючы абавязкі прэзідэнта Егіпта Адлі Мансур выступіў у аўторак з заявай, звярнуўшыся да ўсіх удзельнікаў канфлікту з заклікам да нацыянальнага прымірэння. Ён таксама паведаміў, што на працягу тыдня будзе склікана агульнадзяржаўная канферэнцыя па нацыянальным прымірэнні.

Апублікаваўшы заяву "Тая ж краіна", А. Мансур выказаў спадзяванне на тое, што ўсе ўдзельнікі канфлікту спыняць кровапраліцце і раскол краіны. 10 ліпеня ў Егіпце пачынаецца месяц Рамадан, у першы тыдзень якога ў краіне плануецца склікаць канферэнцыю па нацыянальным прымірэнні.

У той жа дзень крыху раней А. Мансур прызначыў Махамеда аль-Барадэя, які з'яўляецца адным з прадстаўнікоў кіраўніцтва найбуйнейшай апазіцыйнай арганізацыі Егіпта "Фронту нацыянальнага выратавання", на пасаду намесніка прэзідэнта пераходнага ўрада. Пры гэтым, на пасаду кіраўніка пераходнага ўрада быў часова прызначаны Хазім аль-Беблаві, які да гэтага па сумяшчальніцтве займаў пасады намесніка прэм'ер-міністра і міністра фінансаў краіны.

У аўторак у Егіпце было прынята афіцыйнае рашэнне аб аднаўленні з раніцы 10 ліпеня працы КПП "Рафах", які знаходзіцца на шляху, што злучае Егіпет і сектар Газа. Як паведаміла агенцтва Мена, нядаўна адноўлены на пасадзе генеральны пракурор краіны Абдэль Магід Махмуд 9 ліпеня афіцыйна падаў у адстаўку. У паведамленні гаворыцца пра тое, што з моманту, калі палітык пакіне займаемую ім пасаду, усе рашэнні, што прымаюцца ў далейшым, не будуць мець якіх-небудзь да яго адносін. Абдэль Магід Махмуд мае намер прыступіць да працы ў органах судовай улады, выконваючы абавязкі суддзі. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040