У сувязі з супярэчлівасцю атрыманых з Расіі паведамленняў пра Эдварда Сноўдэна, Вашынгтон запатрабаваў ад Масквы растлумачыць сітуацыю.
Прэс-сакратар Белага дома Джэй Кэрні, які суправаджаў прэзідэнта ЗША Барака Абаму падчас яго паездкі ў штат Ілінойс, паведаміў журналістам, што амерыканскі бок жадае атрымаць дакладную інфармацыю пра Э.Сноўдэна. Палітык у чарговы раз выказаў пазіцыю ЗША, заявіўшы, што "ў сілу юрыдычна абгрунтаваных прычын" Расіі варта выдаць Сноўдэна Злучаным Штатам".
У СМІ з'явіліся звесткі, што Э.Сноўдэн можа атрымаць ад расійскай ФМС усе неабходныя дакументы, пакінуць транзітную зону і атрымаць права ўступіць на тэрыторыю Расіі. Адвакат Анатоль Кучар заявіў журналістам, што дакументы ад ФМС яшчэ не былі атрыманы, і Э.Сноўдэн павінен правесці яшчэ некалькі дзён у нейтральнай зоне аэрапорта. - Р -