Пасол ЗША ў Расіі Майкл Макфал абверг папрокі ў тым, што пасольства нібыта не цікавіцца лёсам экс-супрацоўніка ЦРУ Эдварда Сноўдэна.
"Мы часта выказвалі свае заклапочанасці расійскім уладам", – напісаў ён у "Твітэры", каменціруючы выказванні адваката Анатоля Кучара аб недастатковай увазе пасольства ЗША ў Расіі да лёсу Сноўдэна.
Як паведаміў Інтэрфакс, раней А.Кучар сказаў, што Сноўдэн доўгі час знаходзіцца ў складаных умовах, практычна ў стане хатняга арышту, і ніхто з амбасады, у першую чаргу пасол, не цікавіцца яго лёсам.
Паводле слоў адваката, які кансульціруе Сноўдэна па юрыдычных пытаннях, у гісторыі экс-супрацоўніка ЦРУ на першы план павінны выходзіць пытанні гуманітарныя і толькі потым юрыдычныя і прававыя. - Р -