Экс-супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн прыняў прапанову прэзідэнта Венесуэлы Нікаласа Мадуры аб прадастаўленні яму палітычнага прытулку. Пра гэта ў аўторак паведамілі расійскія СМІ.
Раней намеры аб прадастаўленні палітычнага прытулку Э. Сноўдэну выказалі прэзідэнты Нікарагуа, Балівіі і Венесуэлы. Экс-агент ЦРУ вырашыў адгукнуцца на прапанову прэзідэнта Н. Мадуры, якую той абвясціў 6 ліпеня.
У чэрвені пасля прадастаўлення прэсе шэрагу выкрывальных дакументаў, у якіх меліся звесткі аб шпіёнскіх праграмах ЦРУ ў ЗША і за іх межамі, Э. Сноўдэн адправіўся ў Сянган, а затым у Маскву. Са сталіцы Расіі ён планаваў адправіцца ў краіну, якая прадаставіць яму палітычны прытулак, аднак на дадзены момант ён па-ранейшаму знаходзіцца ў транзітнай зоне аэрапорта Шарамецьева.