Былы адміністрацыйны намеснік кіраўніка МЗС Японіі: разлічваць на кіраванне і кантроль над сітуацыяй вакол астравоў Дзяаюйдаа можна толькі адклаўшы адпаведную спрэчку
  2013-08-05 11:08:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Як 4 жніўня паведаміла японская газета "Токіа сімбун", былы адміністрацыйны намеснік міністра замежных спраў Японіі Такакадзу Курыяма адзначыў, што Кітай і Японія раней дасягнулі ўзаемнай сакрэтнай згоды з нагоды таго, каб адкласці спрэчку вакол астравоў Дзяаюйдаа.

У інтэрв'ю газеце "Токіа сімбун" Такакадзу Курыяма адзначыў, што ў 1972 годзе ён на пасадзе начальніка секцыі дагавораў адпаведнага бюро МЗС Японіі прыняў удзел у падрыхтоўцы да нармалізацыі япона-кітайскіх адносін. Паводле яго ўспамінаў, 27 верасня 1972 тагачасны прэм'ер-міністр Японіі Какуэй Танака на перамовах у Пекіне з прэм'ерам Дзяржсавета КНР Чжоу Эньлаем абмяркоўваў пытанне астравоў Дзяаюйдаа. "Па-мойму, бакі дасягнулі ўзаемнай сакрэтнай згоды, каб адкласці спрэчку вакол згаданых астравоў", - сказаў ён.

Па словах былога дыпламата, адкласці спрэчку - гэта адзіны шлях да кіравання і кантролю над сітуацыяй вакол астравоў Дзяаюйдаа. Для Японіі важна пазбегнуць эскалацыі спрэчкі і ператварэння яе ў ваенны канфлікт, які нанясе шкоду япона-кітайскім адносінам. Ён прапанаваў бакам "правесці кантакты пад паверхняй вады", прыкладаючы намаганні па ўрэгуляванні двухбаковых сувязяў.

82-гадовы Такакадзу Курыяма ў свой час займаў пасады адміністрацыйнага намесніка кіраўніка МЗС Японіі, амбасадара Японіі ў ЗША. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040