Новы прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані сказаў, што Іран спадзяецца на больш хуткае аднаўленне перамоваў па ядзернай праблеме.
На першай прэс-канферэнцыі пасля ўступлення на пасаду Х. Раўхані сказаў, што Іран "не хоча губляць час", спадзяецца на аднаўленне "сур'ёзных перамоваў". "Разам з абаронай права выкарыстання ядзернай энергіі Іран гатовы звярнуць увагу на заклапочанасці іншых бакоў і прасунуць вырашэнне праблем", - сказаў ён. У той жа час прэзідэнт краіны падкрэсліў, што ўзбагачэнне ўрану з'яўляецца неад'емным правам Ірана, ад якога ён ніколі не адмовіцца.
Х. Раўхані адзначыў, што існуе магчымасць правядзення прамога дыялогу з ЗША.
У гэтым годзе Іран і 6 бакоў па ядзернай праблеме Ірана / ЗША, Вялікабрытанія, Францыя, Расія, Кітай і Германія / правялі 2 раўнды дыялогу ў Алматы. З-за існавання карэнных рознагалоссяў па ўзбагачэнні ўрану і да іншых праблем бакі не дасягнулі рэальнага прагрэсу.
Новы прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані 4 жніўня быў прыведзены да прысягі. - 0 -