У выніку серыі нападаў у Іраку загінулі 42 чалавекі
  2013-07-02 15:41:31  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Паводле інфармацыі, прадстаўленай у панядзелак паліцыяй і МУС Ірака, 1 ліпеня на тэрыторыі краіны была арганізавана серыя нападаў, у выніку якіх загінулі па меншай меры 42 чалавекі, яшчэ 48 пацярпелых атрымалі раненні.

Прадстаўнік паліцыі, які не пажадаў назваць свайго імя паведаміў кар. агенцтва "Сіньхуа" пра тое, што ў панядзелак вечарам у горадзе Эль-Мукдадзія ўсходняй ірацкай правінцыі Дзіяла падчас пахавання ў гушчы людскога натоўпу ў адной з мячэцяў смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне. Выбух забраў жыцці як мінімум 23 чалавек, яшчэ 28 пацярпелых атрымалі раненні. Іншы выбух прагрымеў у кафэ ў адміністрацыйным цэнтры той жа правінцыі, дзе загінулі як мінімум 7 чалавек, яшчэ 18 чалавек атрымалі раненні.

Як паведамілі ў Міністэрстве ўнутраных спраў Ірака, 1 ліпеня ў вёсцы, што знаходзіцца ў 40 км на поўнач ад Багдада, група баевікоў застрэліла 8 былых членаў "Савета абуджэння", які з'яўляецца арганізацыяй сунітаў, што падтрымлівае ўрад краіны. Арганізацыя з'яўляецца аб'ектам бесперапынных нападаў баевікоў "Аль-Каіды".

У панядзелак у гарадах Масул, Эль-Фалуджа і Рамадзі таксама мелі месца акты гвалту, у выніку якіх загінулі 4 чалавекі, яшчэ 2 атрымалі раненні.

Да цяперашняга моманту адказнасці за вышэйзгаданыя напады не ўзяла на сябе ні адна з вядомых арганізацый.

Паводле дадзеных, апублікаваных 1 ліпеня гэтага года Місіяй ААН па аказанні садзейнічання Іраку, у чэрвені ў выніку тэрактаў і актаў гвалту загінулі 761 чалавек, яшчэ 1771 чалавек атрымалі раненні. У 2013 г. у Іраку сталі частымі выпадкі кровапраліцця, мясцовая сітуацыя ўнутранай грамадскай бяспекі не выклікае аптымізму. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040