Рэжым хуткага рэагавання на стыхійныя бедствы 4-га ўзроўню сёння запусцілі Дзяржаўны камітэт па змяншэнні страт ад стыхійных бедстваў і Міністэрства грамадзянскай адміністрацыі КНР у сувязі з сур'ёзнай засухай у правінцыях Цзянсу і Хубэй. Абодва ведамствы таксама накіравалі ў пацярпелыя раёны рабочыя групы для кіраўніцтва работамі па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў.
Паводле інфармацыі Упраўлення грамадзянскай адміністрацыі правінцый Цзянсу і Хубэй, па стане на 8 жніўня ў двух правінцыях ад засухі пацярпелі 11,53 млн. чалавек, 2,9 млн. чалавек пакутуюць ад недахопу пітной вады, 2,3 млн. чалавек маюць патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе; урон нанесены 1150000 га сельгасугоддзяў, прамы эканамічны ўрон склаў 4,7 млрд. юаняў.
Правінцыя Цзянсу вылучыла грашовую дапамогу ў 3 млн. юаняў, а правінцыя Хубэй – 5 мільёнаў. - Р -