Як паведамілі ў штабе па барацьбе з паводкамі ў басейне ракі Янцзы, правінцыі Хунань, Гуйчжоу, Хубэй і горад Чунцін знаходзяцца ва ўладзе засухі. У некаторых раёнах з'явіліся цяжкасці, звязаныя з сельскагаспадарчай вытворчасцю і недахопам пітной вады. У мэтах процідзеяння гэтай з'яве штаб запусціў рэжым хуткага рэагавання на стыхійныя бедствы 4-га ўзроўню.
Паводле прагнозу метэаралагічнага ведамства, гарачае надвор'е захаваецца, сітуацыя з засухай можа пагоршыцца.