У першыя шэсць месяцаў бягучага года органы пракуратуры Кітая распачалі 4288 спраў аб службовых злачынствах
  2013-08-12 15:57:36  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Па выніках першага паўгоддзя пракуратура Кітая распачала 4288 спраў аб службовых злачынствах і замаху на правы грамадзян, у якіх фігуравалі 6007 чалавек. Пра гэта паведаміла Вярхоўная народная пракуратура КНР.

Паводле паведамлення, па ініцыятыве Вярхоўнай народнай пракуратуры днямі ў Гуяне, адміністрацыйным цэнтры правінцыі Гуйчжоу, прайшло Усекітайскае пасяджэнне па ўзмацненні працы пракурорскіх органаў у галіне барацьбы з халатным стаўленнем да службовых абавязкаў, замахам на правы грамадзян і іншымі правапарушэннямі.

На сходзе падкрэслівалася, што ў другой палове бягучага года ў барацьбе са службовымі злачынствамі павышаная ўвага органаў пракуратуры краіны будзе нададзена справам аб замаху на інтарэсы народных мас у галіне сельскай гаспадаркі, вёскі і сялянства, адукацыі, працаўладкавання, сацыяльнага забеспячэння, сістэмы сацыяльна-жыллёвага забеспячэння, медыцынскага абслугоўвання, аховы навакольнага асяроддзя, забеспячэння бяспекі прадуктаў харчавання і медыкаментаў, упарадкавання грамадскага парадку, узмацнення фінансавага кантролю і інш. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040