За першае паўгоддзе бягучага года арганізацыямі Беларусі (акрамя банкаў) накіравана за мяжу інвестыцый на 3 млрд. долараў, што на 4,7% менш, чым за першае паўгоддзе 2012 года. Такая інфармацыя змяшчаецца на афіцыйным сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі.
Значныя аб'ёмы інвестыцый арганізацыі Беларусі накіравалі суб'ектам гаспадарання Расіі, Вялікабрытаніі, Нідэрландаў, Украіны, Аўстрыі, Казахстана, Літвы, Германіі.
Найбольшыя сумы інвестыцый за мяжу накіравалі арганізацыі гандлю, прамысловасці, транспарту. - Р -