Замежныя кампаніі ўклалі ў рэальны сектар эканомікі Беларусі ў першым паўгоддзі бягучага года 7,8 млрд. долараў інвестыцый, што на 12,5% больш, чым за такі ж перыяд мінулага года. Пра гэта паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце Беларусі.
Асноўныя інвестары – суб'екты гаспадарання Расіі, Вялікабрытаніі, Кіпра, Нідэрландаў, Аўстрыі. Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў арганізацыі гандлю, транспарту, прамысловасці.
Паводле звестак Белстата, валавое паступленне прамых замежных інвестыцый у Беларусь склала 82% ад усіх замежных інвестыцый. У параўнанні з першым паўгоддзем 2012 года яно павялічылася на 17,8%. - Р -