З 29 ліпеня па 17 жніўня пад кіраўніцтвам намесніка камандуючага ВПС і войскамі СПА генерал-маёра Ігара Голуба праводзіцца планавае аператыўна-тактычнае вучэнне з войскамі Паўночна-заходняга аператыўна-тактычнага камандавання Ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Пра гэта ў аўторак паведамілі на афіцыйным сайце Міністэрства абароны Беларусі.
Як паведаміла прэс-служба Мінабароны, асноўнай мэтай вучэння з'яўляецца падрыхтоўка злучэнняў і воінскіх часцей камандавання да выканання задач па прызначэнні, у тым ліку ў складзе рэгіянальнай групоўкі войскаў.
Падчас вучэння будуць адпрацаваны пытанні пераводу злучэнняў і вайсковых часцей у вышэйшыя ступені баявой гатоўнасці, перадыслакацыі ў новы пазіцыйны раён і практычных дзеянняў. Разлікі 15-й зенітнай ракетнай брыгады атрымаюць практыку баявых стрэльбаў на расійскім палігоне Целемба ў розных умовах з выкарыстаннем усіх магчымасцяў палігона.
Першы этап вучэнняў пройдзе на тэрыторыі Беларусі. - 0 -