Кабінет міністраў Егіпта вечарам 15 жніўня прыняў рашэнне скараціць на дзве гадзіны час каменданцкі час, уведзены ў 14 правінцыях, у тым тым ліку ў Каіры, Гізе і Александрыі.
Комендадтскі час будзе доўжыцца з 21:00 да 06:00, раней ён уводзіўся з 19:00.
Кабінет міністраў увёў камендантскі час напярэдадні, у сераду, адразу ж пасля таго, як адміністрацыя прэзідэнта абвясціла аб увядзенні надзвычайнага становішча ў краіне тэрмінам на 1 месяц у сувязі з беспарадкамі, выкліканымі разгонам сядзячых дэманстрацый прыхільнікаў былога прэзідэнта М. Мурсі.
Паводле афіцыйнай інфармацыі, з серады ў выніку сутыкненняў падчас разгону сядзячых дэманстрацый прыхільнікаў М. Мурсі ў Каіры і Гізе і пры супрацьстаянні ў іншых раёнах каля 525 чалавек загінулі, яшчэ 3717 - атрымалі раненні. - 0 -