Сі Цзіньпін прыбыў у Ашхабад
  2013-09-04 09:55:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Старшыня КНР Сі Цзіньпін прыбыў у Ашхабад з дзяржаўным візітам.

Сі Цзіньпін ад імя ўрада і народа Кітая перадаў сардэчнае прывітанне і найлепшыя пажаданні ўраду і народу Туркменістана. Ён адзначыў, што Кітай і Туркменістан – блізкія суседзі і важныя стратэгічныя партнёры па энергетычным супрацоўніцтве. Зараз умацоўваецца аснова кітайска-туркменскіх адносін, якія ўвесь час напаўняюцца новым зместам, удасканальваецца механізм супрацоўніцтва паміж.

"Я чакаю перамоў з прэзідэнтам Бердымухамедавым, падчас якіх адбудзецца грунтоўны абмен меркаваннямі па развіцці і паглыбленні дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Туркменістанам, пашырэнні практычнага супрацоўніцтва ва ўсіх галінах, а таксама па міжнароднай і рэгіянальнай праблематыцы", – адзначыў Сі Цзіньпін.

Старшыня КНР таксама выказаў упэўненасць, што візіт гэта абавязкова ўвянчаецца поспехам і будзе спрыяць прасоўванню адносін дружбы і супрацоўніцтва паміж Кітаем і Туркменістанам на новую прыступку развіцця. - Р -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040