У мэтах барацьбы з забруджваннем паветра Пекін мае намер спаганяць збор за шкодныя выкіды і дарожныя пробкі
  2013-09-12 16:41:17  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Камітэт транспарту Пекіна заявіў , што ў залежнасці ад сітуацыі з атмасферным забруджваннем у добры момант у сталіцы будуць прыняты новыя меры па падзелу некаторых участкаў гарадскіх аўтадарог на раёны нізкага ўзроўню аўтамабільных выхлапаў і па ўвядзенні збору за шкодныя выкіды і дарожныя пробкі .

Камітэт падкрэсліў , што новыя палітычныя ўстаноўкі распрацоўваюцца ў адпаведнасці з палажэннямі " Плана дзеяння па ачыстцы паветра ў Пекіне на перыяд 2013-2017 гг . ". Пакуль новыя меры знаходзяцца на этапе заслухоўвання грамадскай думкі і распрацоўкі.

У сувязі са значным павелічэннем агульнай колькасці наяўных аўтамашын і высокай частатой іх выкарыстання, у апошнія гады сітуацыя з забруджваннем паветра і дарожнымі пробкамі ў сталіцы застаецца сур'ёзнай .

Дадзеныя маніторынгу, апублікаваныя Пекінскім упраўленнем аховы навакольнага асяроддзя , паказваюць , што на долю аўтамашын прыходзіцца 58 і 40 працэнтаў агульнага аб'ёму выкідаў аксіду азоту і лятучых арганічных злучэнняў у мегаполісе, а таксама 22,2 працэнта агульнага аб'ёму выкідаў у атмасферу ўзважаных часціц дыяметрам 2,5 мкм і менш / PM2 , 5 / . -0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040