Кітай мае патрэбу ў рэформах для далейшага эканамічнага развіцця
  2013-09-11 11:13:40  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян адзначыў, што Кітай будзе абапірацца на рэформы, каб дамагчыся доўгатэрміновага, стабільнага і здаровага развіцця сваёй эканомікі, падкрэсліўшы , што яны будуць праведзены ў розных сферах.

Адказваючы на пытанне прадстаўнікоў бізнесу напярэдадні "летняга Давоса" ў Даляне, Лі Кэцян сказаў, што ключом да эканамічных рэформаў з'яўляецца "баланс паміж роляй дзяржавы, рынку і грамадства ".

Урад павінен дазволіць рынку адыгрываць сваю ролю, каб выпрацаваць больш жыццяздольнасці, адзначыў Лі Кэцян, дадаўшы, што цяперашнія поспехі Кітая дасягнуты дзякуючы рэформам трыццацігадовай даўнасці.

Прэм'ер Дзяржсавета КНР таксама сказаў, што ўрад у гэтым годзе рэфармаваў сістэму адміністрацыйнага адабрэння, адмяніўшы больш за 200 з тых правоў, якімі раней карыстаўся ўрад.

Спрашчэнне працэсу зацвярджэння паспрыяла зніжэнню карупцыі, сказаў Лі Кэцян .

Ён таксама дадаў, што Кітай створыць сумленнае асяроддзе для рынкавай канкурэнцыі, дазволіўшы прадпрыемствам усіх відаў мець роўныя магчымасці. Разам з тым, урад будзе працягваць барацьбу з парушэннем аўтарскіх правоў і махлярствам, падкрэсліў прэм'ер Дзяржсавета КНР.

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040