Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян сустрэўся са старшынёй Сусветнага эканамічнага форуму Клаусам Швабам. Лі Кэцян даў пазітыўную ацэнку канструктыўнай ролі форуму "Летні Давос" у садзейнічанні ўзаемаразуменню паміж Кітаем і светам. Ён паведаміў, што галоўная тэма на форуме ўзгадняецца з кітайскай канцэпцыяй развіцця, мае перспектыўны характар. Кітай працягне прытрымлівацца магістральнага курсу на прыярытэтнасць эканомікі, развіцця і народнага жыцця, будзе сумесна з усімі краінамі спрыяць устойліваму развіццю сусветнай эканомікі.
Лі Кэцян паведаміў, што з прычыны чаканняў выхаду асноўных развітых краін з палітыкі колькаснага паслаблення некаторыя краіны з пачатковым рынкам сутыкнуліся з цяжкасцямі. Але ў цэлым эканомікі гэтых краін – стабільныя, механізмы фарміравання абменных курсаў валют сталі больш гібкімі, значна вырас узровень валютных рэзерваў, і міжнародная супольнасць павінна захоўваць упэўненасць у гэтым.
К.Шваб адзначыў, што рашэнне аб правядзенні Кітаем форуму "Летні Давос" стала важнай падзеяй. Кітай адыгрывае на міжнароднай сцэне ролю адказнай дзяржавы, і Сусветны эканамічны форум упэўнены адносна перспектыў кітайскага развіцця ў будучыні, мае намер працягваць прыкладаць намаганні для большага зліцця Кітая са светам. - Р -