10 – ы кірмаш Кітай- АСЕАН і саміт камерцыі і інвестыцый Кітай- АСЕАН адкрыліся ў аўторак у Наньніне - адміністрацыйным цэнтры Гуансі- Чжуанскага аўтаномнага раёна / Паўднёва -Заходні Кітай / . Прэм'ер Дзяржсавета КНР Лі Кэцян прысутнічаў і выступіў з прамовай на цырымоніі адкрыцця .
Лі Кэцян адзначыў , што Кітай нязменна ідзе па шляху мірнага развіцця і ўносіць пазітыўны ўклад у садзейнічанне росквіту і стабільнасці ў рэгіёне і ў свеце ў цэлым. Сумежныя раёны з'яўляюцца нязменным полем увагі ў знешнепалітычнай дзейнасці Кітая. Кітайскі ўрад новага склікання гатовы няўхільна прытрымлівацца курсу развіцця дружалюбных і партнёрскіх адносін з суседзямі, прыкладаць больш актыўныя намаганні для стыкоўкі кітайскай стратэгіі развіцця з мэтамі развіцця сумежных краін .