Іран выказаў гатоўнасць растлумачыць моманты ў сваёй ядзернай дзейнасці, якія выклікаюць падазрэнне
  2013-09-13 15:29:43  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Іран гатовы да канструктыўнага супрацоўніцтва з МАГАТЭ па тлумачэнні момантаў у сваёй ядзернай дзейнасці, якія выклікаюць падазрэнне. Пра гэта заявіў у чацвер новы пастаянны прадстаўнік Ірана пры МАГАТЭ Рэза Наджафе , падкрэсліўшы , што Тэгеран не мае намеру ісці на якія-небудзь саступкі і ахвяраваць сваім правам развіцця ядзерных тэхналогій.

12 верасня адбылося пасяджэнне Савета кіраўнікоў МАГАТЭ, падчас якога Р. Наджафе ўпершыню выступіў па іранскай ядзернай праблеме і адзначыў, што на падставе "Дамовы аб нераспаўсюджанні ядзернай зброі" /ДНЯЗ/ Іран гатовы выканаць свае абавязацельствы, растлумачыць моманты ў сваёй дзейнасці, якія выклікаюць падазрэнне, і наладзіць з арганізацыяй шчырае супрацоўніцтва для падрыхтоўкі "канструктыўнага праекта", што датычыцца пытання правядзення ядзернай інспекцыі. Пры гэтым прадстаўнік падкрэсліў, што ядзерны план Ірана накіраваны на рэалізацыю асабліва мірных задач. Тэгеран мае права на мірнае выкарыстанне ядзернай энергіі ў адпаведнасці з ДНЯЗ і ні пры якіх умовах не пойдзе ў рамках дадзенага пытання на якія-небудзь саступкі.

З нагоды " канструктыўнага праекта", Р. Наджафе заявіў , што бакі павінны прыйсці да поўнага ўзаемаразумення ў дачыненні да ўсіх дэталяў рамачнага дакумента - толькі ў гэтым выпадку можна ліквідаваць рознагалоссі, пазначыць дакладныя і зразумелыя рамкі правядзення інспекцыйнай праверкі на ядзерных аб'ектах Ірана. Пры гэтым Р. Наджафе адмовіўся даць якія-небудзь каментары з нагоды 11- га раўнда дыялогу ў фармаце " Іран- МАГАТЭ" , які пачнецца 27 верасня. Прадстаўнік адзначыў , што іранскі бок выступае супраць абвяшчэння дэталяў рамачнага дакумента.

Р. Наджафе заявіў, што Тэгеран гатовы на аснове прынцыпаў узаемнай павагі і ўзаемнай выгады шляхам дыялогу знайсці гэтаму пытанню доўгатэрміновае рашэнне , таксама адзначыўшы , што для гэтага адпаведныя бакі павінны адмовіцца ад пагроз і санкцый супраць Ірана, выявіўшы ў дачыненні да іранскага боку належную ступень павагі.

Падчас пасяджэння пастаянны прадстаўнік ЗША пры МАГАТЭ Джозэф Макманус звярнуў увагу на тое, што, на яго думку, Іран выкарыстоўвае "канструктыўны праект", прытрымліваючыся "тактыкі зацягвання" даты правядзення інспекцыі. Прадстаўнік амерыканскага боку заклікаў Тэгеран адмовіцца ад падобнай тактыкі , наладзіць усебаковае супрацоўніцтва з арганізацыяй і даць адпаведны дазвол на інспекцыйную праверку. Дж. Макманус падкрэсліў , што, у выпадку , калі да наступнага пасяджэння Савета кіраўнікоў МАГАТЭ іранскі ўрад не распачне якіх-небудзь істотных крокаў, ЗША сумесна з дзяржавамі - членамі савета пяройдуць у дачыненні да Тэгерана да больш жорсткіх дыпламатычных мер. - 0 -

Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040