Вярхоўны прадстаўнік ЕС па знешняй палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан прывітала даклад экспертаў ААН адносна прымянення хімічнай зброі ў Сірыі. На гэты раз К. Эштан не вылучыла прамых абвінавачванняў у адрас урада Сірыі ва ўжыванні хімічнай зброі.
У распаўсюджанай заяве К. Эштан вітала даклад экспертаў ААН. У дакладзе ёсць дакладныя сведчанні хімічнай атакі, здзейсненай 21 жніўня пад Дамаскам . У дакладзе таксама паведамляецца , што атрутны газ зарын утрымліваўся ў ракетах класа " зямля- зямля".
Гэта заява К. Эштан сведчыць пра тое , што пазіцыя ЕС у дачыненні да ўрада Сірыі ў пытанні прымянення хімічнай зброі трошкі памякчэла. 7 верасня на нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕС у Вільні К. Эштан заявіла , што ёсць доказы, якія пацвярджаюць здзяйсненне хімічнай атакі ўрадавымі войскамі Сірыі.
У апошняй заяве К. Эштан зноў падкрэсліла , што ЕС выступае катэгарычна супраць выкарыстання хімічнай зброі і лічыць неабходным заклікаць да адказнасці вінаватых у здзяйсненні гэтага злачынства. К. Эштан таксама заклікала Савет Бяспекі ААН хутчэй прыняць меры і знішчыць хімічную зброю , якая маецца на тэрыторыі Сірыі.
Група экспертаў ААН па хімічнай зброі напярэдадні , 16 верасня , апублікавала даклад , у якім пацвердзіла , што 21 жніўня пад Дамаскам была ўжыта хімічная зброя. Аднак у дакладзе не адзначаецца, кім яна была ўжыта . - 0 -