Сірыя запусціла працэс далучэння да Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі
  2013-09-13 15:29:29  cri  [  Паслаць сябру ] [  Раздрукаваць ]    [ шрыфт : A A A ]  

Сірыя ўжо накіравала адпаведны ліст, запусціўшы працэс далучэння да Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі. Пра гэта заявіў намеснік афіцыйнага прадстаўніка генеральнага сакратара ААН Фархан Хак.

Ф.Хак паведаміў на прэс-канферэнцыі, што ў зручны момант гэты ліст будзе распаўсюджаны як дакумент. Намеснік афіцыйнага прадстаўніка кіраўніка ААН адзначыў, што Дамаску трэба прайсці праз шэраг фармальнасцяў, і гэта толькі першы крок.

У чацвер Генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун апублікаваў праз свайго прадстаўніка заяву, пацвердзіўшы факт атрымання ліста ад сірыйскага ўрада, у якім паведамляецца, што прэзідэнт Сірыі Башар Асад ужо падпісаў адпаведны ўказ аб далучэнні да Канвенцыі аб забароне хімічнай зброі. Кіраўнік міжнароднай супольнасці выказаў з гэтай нагоды свае прывітанні.

9 верасня міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў прапанаваў сірыйскаму кіраўніцтву разгледзець магчымасць перадачы хімічнай зброі пад міжнародны кантроль з мэтай прадухілення магчымасці нанясення Вашынгтонам ваеннага ўдару па Сірыі. Сёння і заўтра ў Жэневе С.Лаўроў і Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры правядуць перамовы, прысвечаныя абмеркаванню дэталяў рэалізацыі расійскай ініцыятывы на практыцы. - Р -

1 2
Спасылкі па тэме
каменціраваць
   Выбраць перадачы:
фотаздымкі
Самае чытанае
StopPlay
© China Radio International.CRI. All Rights Reserved.
16A Shijingshan Road, Beijing, China. 100040